Па ініцыятыве амерыканскага боку дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Станіслаў Зась сёння ў Мінску прыняў часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Мур, піша БелТА.

На сустрэчы абмеркаваны пытанні беларуска-амерыканскага ўзаемадзеяння, а таксама закрануты праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі ў кантэксце планаў разгортвання дадатковых вайсковых кантынгентаў ЗША паблізу граніц Беларусі.

Амерыканскі бок падрабязна праінфармаваў аб планах правядзення аперацыі «Атлантычная рашучасць» і вучэння «Абаронца Еўропы — 2020», складзе і колькасці сіл і сродкаў, што прыцягваюцца, а таксама тэрмінах іх вяртання да месцаў пастаяннай дыслакацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0