19-гадовая грамадзянка В’етнама, жыхарка Мінска, стала чарговай ахвярай махляроў ў інтэрнэце. Падзеі развіваліся па стандартнай схеме — пад падставай грашовага пераводу.

Дзяўчына ў сацсетцы паведаміла свайму 20-гадоваму знаёмаму рэквізіты банкаўскай аплатнай карты, а таксама неабходныя коды для доступу і пацвярджэння аперацый.

Аднак замест залічэння грашовых сродкаў зламыснікі з карт-рахунку скралі 18 000 расійскіх рублёў. Аб спісанні гэтай сумы дзяўчына даведалася з sms-паведамленняў, якія прыйшлі на мабільны тэлефон.

У гэтыя дні дзяўчына прыехала пагасцяваць да сваякоў у Маладзечна, распавялі ў прэс-службе Маладзечанскага РАУС. Усвядоміўшы, што рэквізіты карткі патрапілі ў чужыя рукі, яна неадкладна звярнулася ў раённы аддзел міліцыі. Супрацоўнікі групы па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій Маладзечанскага РАУС правялі праверку.

Высветлілася, што ўліковы запіс маладога чалавека, з якім дзяўчына перапісвалася ў сацсетцы і падзялілася канфедыцыйнай інфармацыяй, узламалі.

Паводле яго слоў, паведамленні з просьбай перадаць рэквізіты банкаўскіх карт былі разасланыя некалькім карыстальнікам са спісу сяброў.

Цяпер высветліць асобы, якія мелі дачыненне да крадзяжу грошай, не ўяўлялася магчымым. Геаграфія месцазнаходжання IP-адрасоў зламыснікаў шырокая — ад Расіі да Індыі.

Распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 212 КК Рэспублікі Беларусь (Крадзеж з выкарыстаннем камп’ютарнай тэхнікі).

Міліцыя настойліва рэкамендуе заставацца пільнымі і не спяшацца даваць персанальныя дадзеныя. Лепш асабіста звязацца з людзьмі, якія звяртаюцца з такімі прапановамі. Калі вы западозрылі суразмоўцу ў ашуканскіх дзеяннях, неабходна неадкладна звярнуцца ў праваахоўныя органы. Акрамя таго, перадаваць канфідэнцыйную інфармацыю банкаўскіх плацежных картаў трэцім асобам забаронена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?