Золата, срэбра і гатоўка на суму больш за 25 мільёнаў даляраў былі закапаны ў іракскай пустыні баевікамі «Ісламскай дзяржавы». Аднак баевікі іх згубілі, і скарб знайшлі пастухі, піша Mirror.

Пасля таго, як ЗША аб'явілі пра ліквідацыю аль-Багдадзі падчас ваеннай аперацыі на тэрыторыі Сірыі, журналісты апублікавалі інтэрв'ю з набліжаным завадатара «Ісламскай дзяржавы». У ім Махамед Алі Саджэт распавёў пра гэтыя скарбы, удакладніўшы, што яны былі знойдзены ў пустыні ў іракскай правінцыі Анбар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0