З «Белпошты» звольнены ўсе пяць намеснікаў дырэктара: «па тэхнічных пытаннях», «па пытаннях маёмасці», «па інфармацыйных тэхналогіях», «па эканоміцы» і «па эксплуатацыі».
Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі ў арганізацыі.
Кіраўніцтвам па ўсіх пытаннях цяпер займаецца Святлана Юркевіч, якая нядаўна стала дырэктарам і сама дагэтуль працавала намесніцай па ідэалогіі.
Святлана Юркевіч, фота belpost.by





