Фота Максіма Маханькова
Запланаванае на 13:00 развядзенне сіл і сродкаў у Пятроўскім на Данбасе сарвалася. Пра гэта заявіў кіраўнік прадстаўніцтва ДНР ў Сумесным цэнтры па кантролі і каардынацыі рэжыму спынення агню (СЦКК) Руслан Якубаў.
Якубаў паведаміў, што ва ўмоўлены час народная міліцыя непрызнанай рэспублікі ажыццявіла запуск белай сігнальнай ракеты ў Пятроўскім ў знак гатоўнасці аднавіць развядзенне войскаў. Адказу з украінскага боку не было.





