Дэпутатка Людміла Макарына-Кібак лічыць, што публікаваць дэкларацыі аб даходах чыноўнікаў неабавязкова.

Пра гэта яна заявіла на перадвыбарчых дэбатах па Грушаўскай акрузе №98, адказваючы на пытанні сваёй канкурэнткі Аланы Гебрэмарыям.

Алана Гебрэмарыям: Ці бываеце вы нязгодная з прэзідэнтам?

Людміла Макарына-Кібак: Напрыклад, учора ён праводзіў нараду і я згодная з ім па ўсіх пунктах. Я ўдзячная, што ён у чарговы раз звярнуў на гэта ўвагу.

Алана Гебрэмарыям: Пытанне было, ці бываеце вы НЕ згодны.

Людміла Макарына-Кібак: Я згодная. У асноўным — так.

Алана Гебрэмарыям: Як вы ставіцеся да публікацый дэкларацый чыноўнікаў?

Людміла Макарына-Кібак: Я лічу, што гэта правільна, што мы запаўняем дэкларацыі. Мы іх здаем, і неабавязкова іх публікаваць. Тады трэба публікаваць дэкларацыі ўсіх. [Насамрэч дэпутаты не з'яўляюцца чыноўнікамі, першыя — прадстаўнікі заканадаўчай улады, другія — выканаўчай — «НН»]

Алана Гебрэмарыям: То бок народ не павінны ведаць, колькі зарабляюць людзі, якія працуюць для іх.

Людміла Макарына-Кібак: Вы лічыце, што ў нас вельмі высокі заробак, што вас так хвалюе гэтае пытанне? Я так не лічу…

Алана Гебрэмарыям: Я лічу, што гэта павінна быць адкрытым. Як ва ўсіх еўрапейскіх краінах.

Людміла Макарына-Кібак: Усе пра гэта ведаюць.

***

Людміла Макарына-Кібак — адна з найлепшых оталарынголагаў краіны. Перад тым, як у 2016 годзе трапіць у парламент, працавала дырэктарам РНПЦ оталарынгалогіі. Працягвае медыцынскую практыку. Сярэдні штомесячны даход за мінулы год — 5017 рублёў.

Алана Гебрэмарыям — выпускніца стаматалагічнага факультэта Медыцынскага ўніверсітэта. Даходаў не мае, знаходзіцца на ўтрыманні бацькоў.

Чытайце: «Расісцкія абразы мяне не кранаюць». Афрабеларуска, якая ідзе ў дэпутаты, — пра палітыку, моладзь і беларускую мову

Апроч іх, у дэбатах прымалі ўдзел прадстаўнік ЛДПБ, а таксама вылучэнец ад Партыі працы і справядлівасці Андрэй Голасаў — той самы, што запомніўся сваім тэлевыступам.

Кандыдат расказаў у тэлезвароце, чаму прыйшоў на БТ не ў касцюме. Адказ вас здзівіць ВІДЭА

Яшчэ двое кандыдатаў, сярод якіх прадстаўніца БХД Таццяна Усіновіч, не палічылі патрэбным прыйсці на дэбаты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0