На сходзе 4 лістапада арганізацыя Кастрычніцкага раёну ветэранаў правяла сустрэчу адразу з трыма кандыдатамі — па акругах №49, 50 і 51 — Ірынай Луканскай, Аленай Патапавай і Ліліяй Кір’як, піша harodniaspring.org.

На сустрэчы раздаваліся інфармацыйныя матэрыялы пра кандыдатак, а таксама друкаваныя інструкцыі як весці інструктаж і як «правільна» прагаласаваць. Агітацыйныя матэрыялы кандыдатак і інструкцыі былі акуратна раскладзены ў файлах і раздаваліся ўсім наведвальнікам. Асабліва цікава выглядае другі пункт рэкамендацыі: «Правесці ў сваіх калектывах сходы за каго галасаваць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0