Па словах міністра Аляксея Оржаля, у сховішчах краіны знаходзіцца «рэкордная колькасць газу», таму Кіеў гатовы да спынення транзіту з Расіяй. Але падпісанне новай дамовы, па яго словах, застаецца прыярытэтам, піша rbc.ru.
Кіеў гатовы спыніць транзіт расійскага газу, бо ў яго падземных сховішчах «рэкордная колькасць» запасаў. Пра гэта ў эфіры праграмы «Свабода слова» на тэлеканале ICTV заявіў кіраўнік украінскага Мінэнерга Аляксей Оржаль.
Паводле яго слоў, ва ўкраінскіх сховішчах знаходзіцца 21,7 млрд куб. м. Оржаль адзначыў, што Украіна ні ў якім разе не выключае падпісання дамовы на транзіт газу з Расеяй, бо атрыманне за яго сродкаў з'яўляецца прыярытэтам для краіны.
Міністр распавёў, што Кіеў актыўна працуе з партнёрамі з Еўропы, каб падпісаць дамову з «Газпромам» па новых еўрапейскіх правілах. Паводле яго слоў, згодна з гэтым прынцыпам, Украіну «нельга шантажаваць». Ён дадаў, што калі Кіеў забяспечвае бесперабойны транзіт газу ў Еўропу, то павінна быць канкурэнцыя і зніжэнне цаны для еўрапейскіх спажыўцоў.
У пачатку ліпеня кіраўнік «Нафтагаза» Андрэй Кобалеў заяўляў, што ва Украіне з'явіцца рызыка тэхнагеннай катастрофы, калі ў яе сховішчах не будзе 20 млрд куб. м. газу. Па словах кіраўніка кампаніі, яны дазволілі б Украіне прайсці ацяпляльны сезон нават пры спыненні Расеяй транзіту газу з пачатку 2020 года. Летам ва ўкраінскіх сховішчах знаходзіліся 13,8 куб. м газу.
Дамова аб транзіце газу паміж Кіевам і Масквой заканчваецца ў канцы 2019 года.





