Камандзе Astronominsk удалося зняць метэор над Мінскам. Фота і відэа з'явіліся на форуме беларускай аматарскай астранамічнай сеткі BelAstro.Net, піша tut.by.
Фота: Astronominsk
«У Мінску з надвор'ем не вельмі, па 2-3 штукі ловіцца, і то не кожную ноч, — напісаў аўтар відэа Канстанцін Марозаў. — Але ў гэты раз пашанцавала - у прасветах, якія доўжыліся менш за гадзіну, прабег слон. Хутчэй за ўсё, з антырадыянту. Бляск - 8.48м».
Відэа можна паглядзець тут.
Метэор - з'ява, якое ўзнікае пры згаранні ў атмасферы Зямлі дробных метэорных целаў (напрыклад, аскепкаў камет або астэроідаў). Аналагічная з'ява большай інтэнсіўнасці называецца балідам.





