Пачаўся першы ў гісторыі двухбаковых адносін візіт міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея ў Швецыю, паведамляе МЗС у фэйсбуку.
Фота МЗС
Паводле інфармацыі пасольства Беларусі ў Швецыі, Уладзімір Макей возьме ўдзел у сустрэчы высокага ўзроўню з нагоды дзесяцігоддзя «Усходняга партнёрства» і правядзе некалькі двухбаковых сустрэч.





