Фота Сяргея Гудзіліна
Да 15 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 6 лістапада, паведамілі БелТА ў Гідрамеце.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, раніцай і днём месцамі моцныя. Уначы і раніцай туман.
Ноччу ад 4 да +10, па паўднёвым усходзе краіны — да +12. Днём ад +7 па паўночным захадзе да +15 па паўднёвым усходзе.





