kremlin.ru

kremlin.ru

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выказаў занепакоенасць абвешчанай вайной у некаторых краінах рускай мове. Заява прагучала ў аўторак, 5 лістапада, на пасяджэнні Савета па рускай мове, піша РБК.

Па словах кіраўніка, Расія сутыкаецца са спробамі «бесцырымонна скараціць прастору рускай мовы ў свеце». «Вайну рускай мове абвяшчаюць не толькі пячорныя русафобы, а гэта мы таксама назіраем, гэта не сакрэт, але і рознага роду маргіналы актыўна і агрэсіўна працуюць, агрэсіўныя нацыяналісты», — сказаў Пуцін.

Прэзідэнт Расіі дадаў, што ў некаторых краінах гэта нават становіцца «афіцыйнай дзяржаўнай палітыкай».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?