Культавы амерыканскі акцёр і былы губернатар штата Каліфорнія Арнольд Шварцэнэгер сустрэўся з 16-гадовай эка-актывісткай Грэтай Тунберг.

Зорка Тэрмінатара пакатаўся з Грэтай і дачкой Крысцінай на роварах, а потым падвёз 16-гадовую актывістку на сваім электракары Tesla.

«Было класна сустрэцца са сваім сябрам і адной з галоўных маіх гераінь Грэтай Тунберг. Мы разам пакаталіся на роварах па Санта-Моніцы, мне было так прыемна пазнаёміць яе з маёй дачкой Крысцінай. Працягвай натхняць, Грэта», — напісаў Шварцэнэгер у сваім інстаграме.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?