Работнікі капыльскай крамы двойчы званілі ў міліцыю. Яны паведамілі, што пакупнік-скандаліст патрабуе вяртання грошай за нібыта набытыя там цыгарэты. Нібыта папяросы былі мокрымі. Касіры спрабавалі растлумачыць, што такой маркі на стэлажах няма, а пазней высветлілася, што намачыў ён іх у сажалцы непадалёк. П'яны мужчына вырашыў выкупацца, нягледзячы на надвор'е.

Агрэсіўна настроены «кліент» спачатку абурыўся на пакупніка, а затым на плацежны тэрмінал. Ён падняў стол з апаратам, тэрмінал зваліўся на падлогу і трэснуў.

Міліцыянеры склалі на мужчыну адміністрацыйны пратакол за знаходжанне п'яным у грамадскім месцы. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу за хуліганства.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?