Беларусы ў студзені-кастрычніку 2019 года прадалі валюты на $638,3 мільёна больш, чым купілі, паведамляе БелТА.
За дзесяць месяцаў фізічныя асобы прадалі валюты на $8 мільярдаў 87,5 мільёна ў эквіваленце, набылі — $7 мільярдаў 449,2 мільёна.
Суб'екты гаспадарання — рэзідэнты Беларусі прадалі замежнай валюты на $18 мільярдаў 274 мільёны ў эквіваленце, купілі на $17 мільярдаў 555 мільёнаў.
Нерэзідэнты Беларусі за студзень-кастрычнік прадалі валюты на $757,5 мільёна ў эквіваленце, набылі — $264,4 мільёна.





