«Я шчэ ніколі такога не бачыла і так сябе не адчувала — цэльна. Крыху агаломшаная. Дарагі музей Броўкі. Гэта проста фантастыка, — піша настаўніца і даследчыца Ганна Севярынец. — Усе гэтыя няпэўныя ўзаемадачыненні, не надта нармальныя прычыны і следствы, нелагічныя сувязі паміж з'явамі, туманы і дрыгвы маіх уяўленняў пра парадак і логіку даўніх падзей — усё нейкім дзіўным чынам зразумелі, адчулі і прыдумалі замест мяне броўкаўцы, і Наталля Мізон, і Настасяя Шылак, і выбітны мастак-музейшчык Генадзь Чысты, усё адчулі, увасобілі, зрабілі ўяўным, стылёвым, шляхетным, густоўным».
Тут і ніжэй — фоты Алёны Якавенка.





