vyborok.com

vyborok.com

Сінтэтычныя сродкі для мыцця будуць падлягаць абавязковаму дэклараванню іх адпаведнасці з 24 красавіка 2020 года, паведамілі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Адпаведнай пастановай Саўміна ўводзіцца абавязковае пацвярджэнне адпаведнасці ў форме дэкларавання ў дачыненні да сінтэтычных мыйных сродкаў для прання (у выглядзе парашку, гранул, паст, розных таблетак, блокаў, а таксама вадкіх сродкаў).

Гэта робіцца для абароны ўнутранага рынку ад небяспечнай і няякаснай прадукцыі.

Норма ўступіць у сілу з 24 красавіка 2020 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?