Вячэрняя гадзіна пік у сераду напярэдадні вялікіх выходных выдалася загружанай. У сталіцы, па дадзеных сэрвісу «Яндэкс.Карты», адзначаюцца 8-бальныя коркі, галоўным чынам рух абцяжарана ў цэнтральнай частцы горада.
Па стане на 18.20 стаіць вуліца Леніна ад самага праспекта Пераможцаў да праспекта Незалежнасці і ў адваротным кірунку: ад станцыі метро «Першамайская» да праспекта Незалежнасці. На праспекце Незалежнасці затор у раёне плошчы Якуба Коласа, ускладнены рух таксама ў раёне плошчы Перамогі і Кастрычніцкай плошчы.
Цяжка праехаць па Кальварыйскай, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы.
Перад тым, як выязджаць з горада, прадумайце свой маршрут.





