Міжнародная кампанія, якая спецыялізуецца на вывучэнні моў, склала рэйтынг краін па ўзроўні валодання англійскай. Беларусь заняла 47-е месца са 100, паведамляецца ў справаздачы даследавання.
Рэйтынг пабудаваны на дадзеных, атрыманых з апытанняў. Усяго апытанне прайшлі больш за 1 млн чалавек са 100 краін. Узровень ведання ангельскай мовы вымяраецца індэксам валодання — English Proficiency Index (EPI).
Лепш за ўсіх ведаюць англійскую ў Нідэрландах. Насельніцтва гэтай краіны атрымала індэкс 70,27, што суадносіцца з крытэрыем «вельмі высокі». А вось горш за ўсіх англійскай валодаюць у Лівіі. Там EPI складае 40,87 — «вельмі нізкі».
Беларусь апынулася на 47-й пазіцыі паміж Гватэмалай і Расіяй. Беларусы атрымалі EPI — 52,39.
Сярод нашых суседзяў найлепш справы з вывучэннем англійскай ідуць у Польшчы — яна ажно на 11-м месцы, Літва — на 21-м. Украіна ідзе следам за Беларуссю і Расіяй — яна на 49-й пазіцыі.





