Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Украіны распачало справу аб магчымай дзяржаўнай здрадзе і крадзяжах у дачыненні да мэра Кіева Віталя Клічко і яго двух намеснікаў. Пра гэта гаворыцца ў адказе НАБУ на запыт РБК-Украіна.
Гаворка ідзе аб магчымай дзяржздрадзе і крадзяжах бюджэтных сродкаў пры забудове Кіева з боку Клічко і яго намеснікаў.
«Нацыянальным антыкарупцыйным бюро Украіны выканана ўказаная пастанова Вышэйшага антыкарупцыйнага суда і ўнесены адпаведныя звесткі ў Адзіны рэестр дасудовых расследаванняў», — гаворыцца ў адказе на запыт.
У кастрычніку Вышэйшы антыкарупцыйны суд пачаў вытворчасць па гэтай справе і абавязаў НАБУ ўнесці звесткі ў Адзіны рэестр дасудовых расследаванняў. Гэта адбылося пасля таго, як у НАБУ падалі заяву на дзеянні Клічко і яго намеснікаў, якія, на думку заяўніка, падпадаюць пад злоўжыванне ўладай, атрыманне неправамернай выгады, крадзеж, дзяржаўную здраду і г. д.
Нагадаем, раней НАБУ завяло справу на Клічко таксама па рашэнні антыкарупцыйнага суда. Справа тычыцца крадзяжу сродкаў пры рэканструкцыі Шуляўскага моста ў Кіеве.





