«У Глыбокім перафарбоўваюць Фарны касцёл. Цяпер ён будзе ўвесь белы. Як полацкая Сафія, як даўнейшая царква ў Беразвеччы. […] А вежы накрываюць меднай бляхай», — напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку знаўца гісторыі Глыбокага і яго ваколіц Кастусь Шыталь і падзяліўся здымкам новага аблічча славутасці.
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Фарны) у Глыбокім — рэдкі ўзор архітэктуры віленскага барока, быў узведзены ў 1764—1783 гадах.
У 1902-1908 гады касцёл быў значна пашыраны, прытым новыя элементы — два ярусы вежаў, навы, трансепт — былі ўдала дапасаваныя да стылю арыгінальнай святыні.





