Па словах міністра адукацыі Італіі Ларэнца Фіарамонці, у наступным годзе Італія стане першай краінай у свеце, якая абавяжа школьнікаў вывучаць праблемы змены клімату і ўстойлівага развіцця, піша Reuters.

Фіарамонці з руху «5 зорак» з'яўляецца самым актыўным прыхільнікам «зялёнай» палітыкі ва ўрадзе, і ў верасні яго крытыкавала апазіцыя за тое, што міністэрства заахвочвала навучэнцаў прапускаць школу і браць удзел у кліматычных акцыях пратэсту.

Фіарамонці сказаў, што ўсе дзяржаўныя школы будуць выдзяляць амаль адну гадзіну ў тыдзень на вывучэнне праблем змены клімату з пачатку наступнага навучальнага года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?