7 лістапада прыхільнікі камуністычнай ідэалогіі ўшанавалі 102-я ўгодкі Кастрычніцкага перавароту.
40 чалавек сабраліся на Плошчы Незалежнасці, каб прайсціся да помніка Дзяржынскаму на Камсамольскай. Яны трымалі транспаранты «Далоў капіталізм», «Саюз Расіі і Беларусіі вечны і непарушны», «Толькі дыктатура пралетарыяту прывядзе да перамогі сацыялізму». Удзельнікі былі пераважна старога ўзросту.
Надвор'е гэтым разам было сонечнае.





