У Мінску абрана 8 членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, піша БЕЛТА:
дырэктар РНПЦ дзіцячай хірургіі Канстанцін Драздоўскі;
галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Андрэй Іванец;
дырэктар гімназіі № 10 Марына Ільіна;
дырэктар Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі Алег Румо (адзіны з сенатараў мінулага склікання, хто зноў будзе прадстаўляць сталіцу ў верхняй палаце парламента);
начальнік галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў па Мінску Таццяна Рунец;
загадчык кафедры дыпламатычнай і консульскай службы факультэта міжнародных адносін БДУ Андрэй Русаковіч;
намеснік дырэктара — кіраўнік Інстытута прававых даследаванняў Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Беларусі Сяргей Сівец;
старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Віктар Чайчыц.
Такое рашэнне прынята сёння на пасяджэнні Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.





