Кшыштаф Занусі ў гэтым годзе — ганаровы госць фестывалю. На днях у кінатэатры «Піянер» у Мінску адбыўся спецыяльны паказ яго прэм'ернай карціны «Эфір».
«Я не першы раз на «Лістападзе» і бачу, што фестываль не толькі працягваецца, але і развіваецца. Ва ўсіх выдатны настрой, усе ўсміхаюцца, значыць, фестываль добры», — сказаў Кшыштаф Занусі.
Прыз мэтру польскага кінематографа ўручыў віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Петрышэнка.
Іншы прыз прэзідэнта «За гуманізм і духоўнасць у кіно» атрымаў кітайскі рэжысёр Хуан Хуан, аўтар стужкі «Ушу-сіроты».





