Пра зняцце кандыдата Змітра Казлова паведамляецца на сайце Аршанскага райвыканкама. Кандыдата знялі 8 лістапада, у непрацоўны для большасці людзей дзень.

31-гадовы Зміцер Казлоў быў вылучаны ад Партыі БНФ у Аршанскай гарадской акрузе № 25. Ён балатаваўся як кандыдат ад кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Казлоў кажа, што яго знялі за лозунг «Фальшывым выбарам баста». Раней ён ужо меў адно папярэджанне ад выбаркама.

У дакументах выбаркама Казлоў фігураваў як часова непрацуючы. Казлоў вядзе відэаблог пад назвай «Шэры кот», які мае 3700 падпісчыкаў.

Зміцер Казлоў падчас збору подпісаў. Фота orsha.eu.

Зміцер Казлоў падчас збору подпісаў. Фота orsha.eu.

Чытайце таксама: Зміцер Казлоў: «Калі ніхто не будзе змагацца, людзей зробяць рабамі»

Улады знялі з выбараў самых яскравых кандыдатаў ад «Еўрапейскай Беларусі», у тым ліку Ірыну Халіп — жонку экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, Паліну Шарэнда-Панасюк у Берасці, Паўла Юхневіча ў Мінску.

Кандыдаты ад «Еўрапейскай Беларусі» заклікаюць да змены сістэмы і называюць правальнымі вынікі 25-гадовага кіравання Аляксандра Лукашэнкі.

Зміцер Казлоў сцвярджае, што 8 лістапада яго двойчы затрымлівалі па дарозе ў сталіцу, куды ён кіраваўся на мітынг, скліканы блогерамі. Міліцыя вяртала яго ў Барань (Аршанскі раён), дзе ён жыве.

Удакладненне. У ранейшай версіі артыкула было памылкова пазначана, што Змітру Казлову 35 гадоў, а яму 31. Таксама было пазначана, што яго вярталі тройчы, а яго вярталі двойчы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?