«Усяго пры будаўніцтве Усходняга было выкрадзена — устаноўлена, што было выкрадзена — 11 млрд рублёў (173 млн даляраў). Вернута 3,5 млрд рублёў» (55 млн даляраў), — адзначыў Пяскоў. «Усяго ў агульным аб'ёме на будаўніцтва Усходняга быў вылучаны 91 млрд рублёў (1,4 млрд). З іх асвоена 66 млрд рублёў», — сказаў ён.

З 19 аб'ектаў не завершана будаўніцтва пяці, дадаў ён.

Па словах Пяскова, «на першым этапе было ўзбуджана 128 крымінальных спраў, потым яны былі аб'яднаны ў 32 справы». «Затым, на наступнай стадыі СК вылучыў 21 крымінальную справу і ўжо перадаў у суд», — працягнуў Пяскоў, дадаўшы, што тады было асуджана 18 чалавек. Дадаткова восем спраў вяло МУС. Усяго асуджана 32 чалавекі.

На пытанне журналістаў, ці чакаць новых крымінальных спраў у сувязі з будаўніцтвам касмадрома «Усходні», Пяскоў адзначыў: «Пяць крымінальных спраў у працы ў Следчага камітэта».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0