У Мінску ўжо паставілі 11 каркасаў навагодніх елак з штучнай ігліцай, паведамілі «Мінск-Навінам» ва УП «Мінскрэклама».
Усяго ж прадпрыемства мае намер усталяваць да зімовых святаў 29 такіх лясных прыгажунь. Самая высокая з іх — 30 м — вырасце на Кастрычніцкай плошчы. Таксама каля ратушы з'явіцца навагодняе дрэва з ажурнымі святлодыёднымі шарамі. Па словах спецыялістаў, гэта ўвасабленне новай канцэпцыі.