«Акадэмкніга» і выдавецтва «Галіяфы» абвесцяць старт продажаў двух новых выданняў: «Прыгоды Пінокіа» Карла Калодзі і «Таямніца гары Міндоўга» Міхася Зізюка.
Карла Калодзі «Прыгоды Пінокіа»
Легендарная казачная аповесць Карла Калодзі, класіка дзіцячай літаратуры.
- Упершыню апублікаваная ў Рыме ў 1881 годзе.
- Галоўны герой − зробленая з дрэва лялька Пінокіа.
- Самая вядомая асаблівасць Пінокіа − нос яго расце, калі той хлусіць.
- Твор перакладзены на 87 моваў. Дагэтуль перавыдаецца і экранізуецца.
- На беларускай мове пабачыць свет упершыню.
- Гэта будзе поўны пераклад арыгінальнага твора.
Падчас старту продажаў кнігу можна набыць са зніжкай 15%.
Міхась Зізюк «Таямніца гары Міндоўга»
Аповесць для дзяцей сярэдняга школьнага веку.
Ігнат, Стась, Мікіта і Юля — неразлучныя сябры. Разам з настаўнікам яны выпраўляюцца ў цікавае падарожжа, спазнаюць знакамітыя мясціны наваградскай зямлі, спрабуюць разгадаць сакрэт гары Міндоўга. Куды прывядуць пошукі верных сяброў, пра што яны даведаюцца, дзе змогуць пабываць — аб усім гэтым, і не толькі, распавядаецца на старонках кнігі.
Пад час старта продажаў кнігу можна набыць са зніжкай 10%.
У імпрэзе возьмуць удзел: Міхась Зізюк, Аксана Спрынчан (рэдактарка «Прыгод Пінокіа»), Андрэй Пазняк (мастак «Прыгод Пінокіа»), Лізавета Валанцэвіч і Настасся Юстус (мастачкі «Таямніцы гары Міндоўга), Зміцер Вішнёў (выдавецтва «Галіяфы»).
Набыць гэтыя, а таксама іншыя новыя выданні і бестселеры можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).
РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648