Бутыджыдж з мужам на адной з перадвыбарчых сустрэч. Фота Асашыэйтэд прэс.

Бутыджыдж з мужам на адной з перадвыбарчых сустрэч. Фота Асашыэйтэд прэс.

Піт Бутыджыдж (Pete Buttigieg) выйшаў на першае месца па папулярнасці сярод кандыдатаў ад Дэмакратычнай партыі ў сацапытаннях у штаце Аёва.

Бутыджыджа падтрымліваюць 25% выбарцаў-дэмакратаў. І цэнтрыст Байдэн, і левыя Уорэн і Сандэрс карыстаюцца падтрымкай прыкладна 16% выбарцаў.

Бутыджыдж — першы адкрыты гей, які змагаецца за пасаду прэзідэнта ЗША. Ён мэр невялікага горада Саўсбэнд у кансерватыўным штаце Індыяна. Пра тое, што ён гей, ён публічна паведаміў перад пераабраннем на гэтую пасаду ў 2015-м. У 2018-м ён пабраўся шлюбам з мужчынам.

Піт Бутыджыдж (справа) і яго муж Частэн Глезман. Фота часопіса «Тайм».

Піт Бутыджыдж (справа) і яго муж Частэн Глезман. Фота часопіса «Тайм».

Паралельна з палітычнай кар'ерай Бутыджыдж добраахвотна адслужыў у армейскім рэзерве. Гэты шчупленькі мужчына шэсць месяцаў праваяваў у Афганістане, даслужыўся да лейтэнанта разведкі.

Аёва — гэта сельскагаспадарчы штат, які традыцыйна галасуе першы на перадвыбарах. Як правіла, кандыдаты, які перамагаюць у Аёве і Нью-Гемпшыры, што галасуе другім, перамагаюць і ва ўсёй краіне.

Перадвыбары ў Аёве, так званыя «кокусы», адбываюцца 3 лютага.

У агульнаамерыканскіх апытаннях Бутыджыдж сярод дэмакратаў пакуль 4-ы, ён робіць стаўку на добры вынік у Аёве і спадзяецца, што гэта дасць турбастарт яго кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0