На ўчастку № 409 у Мінску бацьку кандыдата Вольгі Кавальковай, яе даверанай асобе Аляксандру Кавалькову, стала дрэнна, яго павезлі на «хуткай» у шпіталь, піша Tut.by.

Фота: Алесь Пілецкі, Tut.by.

Фота: Алесь Пілецкі, Tut.by.

На ўчастку Аляксандр прысутнічаў у якасці назіральніка разам з прадстаўнікамі БХД Віталём Рымашэўскім і Дзянісам Садоўскім. Дрэнна мужчыну стала пасля скандалу са старшынёй камісіі — назіральнікі звярнулі ўвагу, што ўчастак пасля 20.00 не зачынены, на ім прысутнічаюць староннія: невядомы мужчына некалькі хвілін крычаў на назіральнікаў. Старшыня камісіі ў адказ пачала крычаць і патрабаваць спыніць здымку, якую раней дазволіла весці назіральнікам.

Відэа ў сябе на старонцы апублікаваў Віталь Рымашэўскі. Аляксандр Кавалькоў сядзеў моўчкі, а потым ціха сказаў, што ў яго пачынаецца сардэчны прыступ.

Назіральнікі, якія ведаюць, што раней у мужчыны было два інфаркты, адразу выклікалі яму «хуткую». Дактары агледзелі мужчыну і забралі ў бальніцу.

Сама Вольга Кавалькова цяпер назірае за падлікам галасоў на іншым участку. З бацькам яна пакуль што не размаўляла па тэлефоне.

— Я разам з Аляксандрам зараз еду ў «хуткай», яго вязуць у 5-ю клінічную бальніцу, у яго гіпертанічны крыз, — распавёў TUT.BY Дзяніс Садоўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?