Фота ДАІ Гродзенскай вобласці

Фота ДАІ Гродзенскай вобласці

У Смаргонскім раёне легкавая машына насмерць збіла раварыста. Пра гэта БелТА паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Аварыя адбылася вечарам 17 лістапада недалёка ад вёскі Асіпаны. «Опель Кадэт» пад кіраваннем 26-гадовага кіроўцы збіў раварыста, які ехаў насустрач. Ад атрыманых траўмаў 31-гадовы жыхар Смаргонскага раёна памёр на месцы здарэння.

Усе абставіны здарэння высвятляюць. Вядома, што ровар быў абсталяваны святлоадбіўнымі элементамі спераду і ззаду

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0