Высокапастаўлены расійскі мытнік Максім Мамчур збег у Кіеў. Пра гэта стала вядома «Фантанцы».

Па дадзеных выдання, 14 лістапада намеснік начальніка Паўночна-Заходняй мытні не выйшаў на працу. Супрацоўнікі мытні звязаліся з яго бацькам, які пражывае ва Украіне, — ён паведаміў, што яго сын захварэў.

Пазней было ўстаноўлена, што Мамчур з сям'ёй выехаў за межы Расіі праз Беларусь. Адзначаецца, што цяпер расійскі мытнік знаходзіцца ва Украіне. Абавязкі намесніка начальніка будзе выконваць яго намеснік — палкоўнік Святлана Андрэева.

За тыдзень да гэтага адбылася падобная гісторыя — знік начальнік аддзела мытнага кантролю пасля выпуску тавараў Санкт-Пецярбургскай мытні Алег Гусеў. 15 лістапада быў падпісаны загад аб ягоным звальненьні. Праз некаторы час Гусеў выйшаў на сувязь з Прыбалтыкі і папрасіў «лічыць сябе звольненым».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0