Парламенцкія выбары ў Беларусі прайшлі ў «агульнай спакойнай абстаноўцы», гаворыцца ў заяве Еўрапейскай службы знешніх сувязяў.
Аднак, у ЕС заявілі, што ўлады краіны «ўпусцілі магчымасць правесці выбары ў поўнай адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі».
Падчас галасавання «ігнараваліся асноўныя свабоды сходаў і выказвання меркаванняў». Акрамя таго, у АБСЕ заявілі пра абмежаванні ў перадвыбарчай агітацыі, якая не забяспечвала «змястоўнага або канкурэнтнага палітычнага суперніцтва».