Прапановы расейскай кампаніі «Газпром» аб працягу дзейнага або заключэнні новага кантракта на транзіт газу праз Украіну ў Кіеве лічаць непрымальнымі. Пра гэта заявіў міністр энергетыкі і навакольнага асяроддзя Украіны Аляксей Оржаль, піша tass.ru.

«Прапанова з'яўляецца непрымальнай для Украіны, улічваючы тое, што трэба адмовіцца ад арбітражаў і падпісаць дамову толькі на адзін год», — заявіў міністр у эфіры ўкраінскага тэлеканала ICTV.

Пры гэтым ён дадаў, што «паразуменне можна знайсці». Оржаль даў зразумець, што ў выпадку падпісання доўгатэрміновага кантракта на транзіт газу ў неабходных аб'ёмах Кіеў гатовы на кампрамісы.

Оржаль не выключыў, што Расія можа працягнуць транзіт газу з 1 студзеня 2020 года і без кантракта. «Мы будзем расцэньваць гэта як кантрабанду. І тады ўжо будуць іншыя юрыдычныя працэсы», — сказаў на заканчэнне кіраўнік ведамства.

Раней «Газпром» накіраваў ўкраінскай кампаніі «Нафтагаз» афіцыйную прапанову аб працягу дзейнага або заключэнні новага кантракта на транзіт газу праз тэрыторыю Украіны тэрмінам на год з улікам прагназаванага попыту еўрапейскіх пакупнікоў на 2020 год. У прапанове «Газпрома» паказана, што неабходнымі ўмовамі з'яўляюцца адмова абодвух бакоў ад усіх узаемных прэтэнзій у міжнародным арбітражы і спыненне ўсіх судовых разглядаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?