18 лістапада ў Мінску зніклі Каця Новікава і Ульяна Анішчанка. Увечары іх знайшлі на чыгуначным вакзале. Цяпер праваахоўнікі выяўляюць прычыны сыходу з дома.
Дзяўчаты перададзеныя бацькам, іх жыццю і здароўю нічога не пагражае, паведамляе сталічная міліцыя.
Раней школьніцы неаднаразова сыходзілі з дома.





