Фота Вольгі Шукайла
У Беларусі стаў даступны плацежны сэрвіс Apple Pay. У дадатку Wallet з'явілася магчымасць дадаць банкаўскую картку. Сэрвіс будзе працаваць як з картамі Visa, так і Mastercard. Спіс банкаў, якія плануюць падлучыцца да Apple Pay, пакуль не апублікаваны, піша Tut.by.
Праз плацежны сэрвіс Apple Pay можна бескантактава аплачваць - праз прылады iPhone, iPad, Apple Watch, Mac.
Раней у Беларусі распачаўся Samsung Pay.





