Па выніках праверкі, праведзенай галоўным упраўленнем працэсуальнага кантролю Следчага камітэта, якая ўключала ў сябе, у тым ліку, шэраг экспертных даследаванняў, старшынёй Следчага камітэта заведзена крымінальная справа ў дачыненні да следчага Барысаўскага раённага аддзела СК па ч. 2 арт. 395 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (фальсіфікацыя доказаў).
Канчатковая прававая ацэнка будзе дадзена па выніках расследавання.
Прынцыповая пазіцыя кіраўніцтва Следчага камітэта застаецца нязменнай і накіравана на жорсткае і поўнае выкараненне супрацьпраўных з'яў ва ўласных шэрагах, гаворыцца ў паведамленні СК.





