Здарэнне адбылося раніцай 17 лістапада. Дзяўчынка, знаходзячыся ў гасцях у бабулі і дзядулі, падымалася па лесвіцы на другі паверх прыватнага дома. Яна страціла раўнавагу і ўпала ў праём паміж прыступкамі і парэнчамі з вышыні 145 сантыметраў, ударыўшыся галавой аб прыступкі.
Дзяўчынка дастаўлена ў бальніцу.
Па гэтым факце Баранавіцкім міжраённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка, паведамляе СК.





