Далейшая інтэграцыя ў Саюзнай дзяржаве магчымая толькі ва ўвязцы з рашэннем найбольш вострых пытанняў двухбаковага беларуска-расійскага эканамічнага супрацоўніцтва.
Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сёння ў Маскве перад пачаткам пасяджэння Саўміна Саюзнай дзяржавы, перадае БЕЛТА.
Таксама прэм'ер-міністр Беларусі сказаў, што «двухбаковая сустрэча паказала: туману ў нашых адносінах няма».





