Ніхто з прадстаўнікоў апазіцыі па выніках галасавання 17 лістапада не трапіў у парламент. У Палаце прадстаўнікоў будуць толькі праўладныя кандыдаты.
«Наша Ніва» азнаёмілася з канчатковымі лічбамі ЦВК, каб паглядзець, колькі ж галасоў набралі прадстаўнікі апазіцыі, паводле афіцыйных лічбаў.
Калі браць працэнтна, то найлепшы паказчык у Мікалая Лысёнкава з Стоўбцаў.
За яго, як лічыцца, аддалі свае галасы 13,1% выбарцаў, што прыйшлі на галасаванне. Лысёнкаў нават перамог на ўчастку ў вёсцы Стары Свержань. Далей ідзе столінскі сацыял-дэмакрат Сяргей Мазан, у яго 12,52%. Лідар кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў набраў 12,51%.
Затое ў абсалютнай колькасці галасоў Дзмітрыеў займае першае месца, у яго 6375 галасоў.
Усяго на 39 галасоў менш у Мікалая Лысёнкава. А замыкае тут тройку Сяргей Мазан — 5767 галасоў.
У Мінску нечакана найлепшы вынік сярод усіх апазіцыянераў напісалі прадстаўніку партыі БСДГ (лідар Сяргей Чэрачань) Андрыяну Дыбоўскаму — 10,94%, альбо 4738 галасоў. Дыбоўскі балатаваўся ў Сухараве, а працуе ён прадпрымальнікам.
Рэйтынг па працэнтах:
- Лысёнкаў (Гавары праўду, Стоўбцы) — 13,1
- Мазан (БСДП, Столін) — 12,52
- Дзмітрыеў (Гавары праўду, Дзяржынск) — 12,51
- Канюс (БСДП, Брэст) — 11,38
- Дыбоўскі (БСДГ, Мінск) — 10,94
- Альшэўскі (АГП, Дзятлава) — 10,84
- Вештард (БСДП, Смаргонь) — 10,15
- Дамаскіна (БНФ, Наваполацк) — 9,47
- Давідовіч (АГП, Іўе) — 9,24
- Саранчукоў (БНФ, Гродна) — 9,23
- Краўцова (Зялёныя, Заслаўе) — 9,12
- Кавалюк (БСДП, Драгічын) — 8,79
- Галаніна (БСДП, Кобрын) — 8,31
- Канеўская (АГП, Гомель) — 8,11
- Апарын (Справядлівы свет, Мінск) — 7,94
- Левачоў (Гавары праўду, Лепель) — 7,85
- Чарнавус (БНФ, Баранавічы) — 7,65
- Петрусевіч (БСДП, Белавежская) — 7,62
- Шор (Справядлівы свет, Ліда) — 7,6
- Маслоўскі (БСДП, Брэст №4) — 7,47
Рэйтынг па колькасці галасоў:
- Дзмітрыеў (Гавары праўду, Дзяржынск) — 6375
- Лысёнкаў (Гавары праўду, Стоўбцы) — 6336
- Мазан (БСДП, Столін) — 5767
- Альшэўскі (АГП, Дзятлава) — 5161
- Давідовіч (АГП, Іўе) — 4944
- Дамаскіна (БНФ, Наваполацк) — 4874
- Дыбоўскі (БСДГ, Мінск) — 4738
- Вештард (БСДП, Смаргонь) — 4572
- Краўцова (Зялёныя, Заслаўе) — 4524
- Галаніна (БСДП, Кобрын) — 4482
- Кавалюк (БСДП, Драгічын) — 4468
- Петрусевіч (БСДП, Камянец) — 4096
- Канеўская (АГП, Гомель) — 4062
- Чарнавус (БНФ, Баранавічы) — 4036
- Левачоў (Гавары праўду, Лепель) — 3919
- Канюс (БСДП, Брэст) — 3896
- Лазарэнкаў (БСДП, Івацэвічы)- 3628
- Маслоўскі (БСДП, Брэст) — 3620
- Юркоў (Горкі) — 3554
- Апарын (Справядлівы свет, Мінск) — 3459





