Пажар адбыўся ў аўторак на вуліцы Касманаўтаў, 11. Ратавальнікам патэлефанаваў сусед. Работнікі МНС высветлілі, што загарэліся канапа і пасцельныя прыналежнасці ў жылым пакоі, піша БелТА

«Звяно газадымаахоўнай службы адчыніла металічныя дзверы. У 11.31 ратавальнікі выявілі ў несвядомым стане 66-гадовага знаёмага маці гаспадыні кватэры. Ён знаходзіўся на падлозе ў пакоі, дзе не было пажару. У 11.38 у калідоры таксама ў несвядомым стане выявілі 65-гадовую пенсіянерку», - распавялі ва ўпраўленні.

Абодва пацярпелых былі перададзеныя брыгадзе медыкаў. У 11.41 канстатавана іх смерць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0