У Наваполацку памёр Віталь Гідрановіч, адзін з актыўных дзеячаў нашага найноўшага адраджэння на Полаччыне.

Выкладаў у Наваполацкім політэхнічным інстытуце, быў кандыдатам педагагічных навук. У 1990 годзе стаў дэпутатам Віцебскага абласнога і Наваполацкага гарадскога саветаў: у апошнім займаў пасаду кіраўніка камісіі па прыватызацыі.

Пазней займаўся аграрным бізнэсам, падтрымліваў фінансава беларускую справу, сам складаў «Трасянка-беларускі слоўнік». Меў 68 гадоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?