Літоўскі бок правёў аналіз ДНК-экспертызы парэшткаў, што былі эксгумаваныя з меркаванай магілы брата Кастуся — Віктара Каліноўскага ў Свіслачы. Раней Беларусь перадала свае звесткі для параўнання іх з ДНК паўстанцаў, знойдзеных на гары Гедзіміна, паведамляе Белсат.

Даследчыкі з Вільні прыйшлі да высновы, што ў магіле ў Свіслачы пахаваны насамрэч не Віктар Каліноўскі.

«Наш судовы медык супаставіў дадзеныя і прыйшоў да высновы, што храмасомы і ДНК не супадаюць з ДНК Кастуся Каліноўскага. Таму пахаванне ў Свіслачы не брата Кастуся Каліноўскага. Ідэнтыфікаваць, хто пахаваны ў магіле не ўяўляецца магчымым, гэта невядомая асоба», — распавёў «Белсату» Рымантас Янкаўскас, прафесар Віленскага ўніверсітэту, каардынатар па ідэнтыфікацыі парэшткаў.

Следчы камітэт правёў эксгумацыю магчымай магілы Віктара Каліноўскага яшчэ ў ліпені сёлета. Але вынікі даследавання былі перададзеныя Літоўскаму боку толькі цяпер.

«Чаму беларускі бок так позна перадаў нам матэрыялы — на гэтае пытанне мае адказаць беларускі бок. Бо як вынікае з дакументаў генетычная экспертыза была зроблена яшчэ 1 кастрычніка, а антрапалагічная экспертыза завершана яшчэ напрыканцы верасня. Таму паўтары месяцы мы былі ў невядомасці. Асабіста з майго пункту погляду гэта выглядае як несяброўскі крок беларускіх уладаў, або тых, хто займаецца пытаннямі супрацы», — адзначыў «Белсату» Рымантас Янкаўскас, прафесар Віленскага ўніверсітэту, каардынатар па ідэнтыфікацыі парэшткаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?