Расію могуць адхіліць ад Еўра-2020 па футболе і Алімпіяды-2020 з-за заяўленых неадпаведнасцей у даных пра допінг, паведамляе Daily Mail.
Краіна не зможа ўдзельнічаць у футбольным першынстве і Алімпійскіх Гульнях у Токіа, калі будзе даказаны факт падробкі інфармацыі маскоўскай лабараторыі Расійскага антыдопінгавага агенцтва.
Выканаўчы камітэт Сусветнага антыдопінгавага агенцтва правядзе сход 9 снежня для разгляду афіцыйнай рэкамендацыі ад незалежнага камітэта, які, як чакаецца, закліча пазбавіць агенцтва ліцэнзіі.
Калі Спартыўны арбітражны суд прызнае, што Расія не адпавядае правілам антыдопінгавага заканадаўства і пагодзіцца з рэкамендаванымі санкцыямі, Расія можа сутыкнуцца з амаль поўнай забаронай удзельнічаць у Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях у Токіа, а таксама Еўра-2020.
Акрамя таго, краіна можа страціць права прыняць чатыры матчы фінальнай часткі Еўра-2020, якія павінны адбыцца ў Расіі.





