У тэлеграм-канале блогера Nexta апублікавалі дакумент, у якім міліцыянеры Цэнтральнага РУУС Мінска цікавяцца ў сталічных дарожнікаў наконт надпісу «Избавь нас от лукавого» на шкле прыпынку грамадскага транспарту «Гвардзейская».
Міліцыянерам цікава, які памер шкоды ад гэтага надпісу на прыпынку грамадскага транспарту.
Мяркуючы па фатаграфіі, дакумент у Рэмаўтадор Цэнтральнага раёна быў напісаны ад імя начальніка Цэнтральнага РУУС Артура Шахлая.





