Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заявіў, што альянс імкнецца да больш цеснага супрацоўніцтва з Мінскам, піша Interfax.by.
«Беларусь з'яўляецца партнёрам НАТА з 1995 года, і нашы адносіны з Беларуссю заснаваныя на агульных інтарэсах і адкрываюць магчымасці дыялогу», — заявіў Столтэнберг у аўторак на прэс-канферэнцыі напярэдадні сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін НАТА.
«Мы не бачым ніякіх пагроз у адносінах да любога хаўрусніка НАТА, мы вітаем супрацоўніцтва і сумесную працу з Беларуссю», — дадаў ён.
Столтэнберг адзначыў, што НАТА «працуе з Беларуссю па пытаннях, што тычацца транспарэнтнасці і скарачэння рызык», падкрэсліўшы важнасць супрацоўніцтва з Мінскам у сферы бяспекі.





