Здарэнне адбылося ў 8.55. Кіроўца «Нісана» рухаўся па пр-це Партызанскім з боку вуліцы Ванеева ў напрамку вуліцы Кашавога.

Пры праездзе скрыжавання з вуліцай Будзёнага і ўзнікненні небяспекі для руху не прыняў меры да зніжэння хуткасці, у выніку чаго не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе здзейсніў сутыкненне з двума аўтамашынамі «Мэрсэдэсамі».

Пацярпелых няма, аўтамашыны атрымалі механічныя пашкоджанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0