Выбары на Данбасе адбудуцца толькі тады, калі ўся тэрыторыя рэгіёну будзе падкантрольная Кіеву. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, перадае РІА Навіны.

Паводле слоў украінскага лідара, на саміце ў «нармандскім фармаце» ён спадзяецца дамовіцца аб поўным спыненні агню на Данбасе. «Другое пытанне - гэта кантроль над мяжой, перадача кантролю Украіне над мяжой Украіны і РФ. Трэцяе пытанне, думаю, адно з няпростых: гэта магчымасць правядзення мясцовых выбараў на тэрыторыі Украіны, а не часова акупаванай тэрыторыі», - сказаў Зяленскі журналістам у Станіцы Луганскай, куды прыбыў з рабочай паездкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0