Нацыянальная рада па электронных СМІ вырашыла спыніць трансляцыю дзевяці каналаў у Латвіі. Гэтыя каналы ўваходзяць у холдынг, бенефіцыярам якога з'яўляецца расійскі мільярдэр Юрый Кавальчук. Ён уключаны ў спіс асоб, якія знаходзяцца пад санкцыямі Еўрапейскай рады за парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, паведамляе тэлебачанне Латвіі.

Забарона будзе дзейнічаць да той пары, пакуль Юрый Кавальчук не будзе выключаны са спіса санкцый ЕС.

Сярод забароненых на тэрыторыі Латвіі праграм — «Время: далекое и близкое», «Бобер», «Дом Кино», «Дом Кино ПРЕМИУМ», «Музыка Первого», «О!», «Поехали», «ТЕЛЕКАФЕ» і Петербург—Пятый канал.

Пакуль што прынята рашэнне толькі ў адносінах да гэтых дзевяці каналаў. У той жа час, рада правярае бенефіцыяраў і іншых ТБ-каналаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0